Исполнитель: Ирина Дорофеева
Название: Рэчанька(минус)
Продолжительность трека: 04:12
Добавлен: 2017-04-18
Скачали: 870
1.Не выходзь ты, рэчанька, з беражкоў крутых
Не тапі мне сцежачак, сцежак залатых
Тут з купальскіх кветачках я вянкі віла
І пускала рэчанькай, беражком ішла
Закружыла голаў мне быстрая вада
Падышоў каханы мой і руку падаў
Не выходзь ты, рэчанька, з беражкоў крутых
Не тапі мне сцежачак, сцежак залатых
Прыпеў:
Ой, жуда-бяда, ой, як шуміць вада
А дзе ж буду, дзе ж я карагод вадзіць
А дзе ж буду, рэчанька мая, любага чакаць, вяночкі віць
2.Тут гуляла з мілым я да світальных зор
Ды ў снах аблетала ўвесь зямны прастор
Ды нядоўга шчасцейка зоркай ззяла мне
За гарой згубілася ў горкім палыне
Паляцеў каханы мой ў далёкі свет
Засталіся сцежачкі незабыўны след
Не выходзь ты, рэчанька, з беражкоў крутых
Не тапі мне сцежачак, сцежак залатых
Прыпеў:
3. Не выходзь ты, рэчанька, з беражкоў крутых
Не тапі мне сцежачак, сцежак залатых
Тут з купальскіх кветачках я вянкі віла
І пускала рэчанькай, беражком ішла
Прыпеў: